Пасля таго як ты пакінуў
Край незабыўны і сяброў,
Трывожаць думы безупынна,
Вядуць у твой музей — дамоў.
Як быццам там цяпер жывеш ты,
Як быццам невядома мне,
Што песні ўсе свае да рэшты
Аддаў ты роднай старане,
Што, ідучы жыцця шляхамі,
Над сінім Сожам, над Дзвіной,
Я над бязмежнымі палямі
Пачую ўсюды голас твой.
Ды вабіць нас прытулак цесны
Між сувеніраў дарагіх,
Дзе спачываюць з рэхам песні —
Старонкі несмяротных кніг.
Mo ў іх адказ хачу знайсці я
На ўсе пытанні, чарадзей.
Якія травы палявыя
Збіраў ты чараваць людзей?
З якіх вясёлак, бліскавіцаў,
I фарбаў неба, і зямлі
Тварыў ты словы-зараніцы,
Каб вечны мі яны цвілі?
I чую, ты, баян, гаворыш: —
Перачытайце кнігі, — там
Я паказаў шляхі і зоры,
Я ўсё сказаў маім сынам.
Максім Танк
Апошнiя водгукi
1 год 35 недель назад
1 год 48 недель назад
1 год 50 недель назад
1 год 50 недель назад
2 года 14 недель назад
2 года 21 неделя назад
2 года 22 недели назад
2 года 35 недель назад
2 года 36 недель назад
2 года 36 недель назад