Драма «Раскіданае гняздо»
Тэма пошукаў шчасця, праўды, лепшай долі раскрываецца ў п'есе Я. Купалы «Раскіданае гняздо» (1913).
Напісаны твор на аснове фактаў з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. У цэнтры п'есы — сям'я Зяблікаў, прозвішча якой асацыіруецца з галечай і абяздоленасцю. Лявон Зяблік амаль 5 гадоў судзіцца з панічом за кавалак зямлі і хату. «Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне», — такі асноўны жыццёвы прынцып героя п'есы. Без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання і калі судовую справу выйграе паніч, Лявон, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам.
Жонка Лявона Марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы, не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. Спрабуе ўгаварыць Сымона пайсці на службу да паніча. «Падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі!.. Пакарыся ты ім, — яшчэ не позна!», — просіць яна сына. Але Сымон адмаўляецца ад прапановы. Надзеі ж на дачку Зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча дапамагчы родным, Марыля не бачыць. Тлумачачы сваё трагічнае становішча воляю Бога, маці шые жабрацкія торбы.
Па-іншаму адносіцца да складанай жыццёвай сітуацыі старэйшы сын Зяблікаў Сымон. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. «Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся», — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!»
Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву «жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда.., хай б'юць, рэжуць, катуюць». На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: «Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць». Прымірыцца з панічом для Сымона — гэта здрада, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на «загубу, на глум вечны».
Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што «трэба розумам ваяваць, а не тапаром». Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: «I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!» Разам з Незнаёмым ён ідзе «на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!» На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне.
Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.
Гимназия №61 г. Минска
Да усе добра! Вялiki дзякуй аутару!
раскиданае гняздо
сачыненне добрае, мне спадабалася,усё зразумела расказана,тое што и трэба.
Бобруйск, школа N29 я первый
Бобруйск, школа N29 я первый не списывать
КЛАССНАЯ ХАРАКТЕРИСТИКА.
классная характеристика. спасибо.
Школа 9, г. Мозырь не кому не
Школа 9, г. Мозырь не кому не брать
Я Першы нікому не браць СШ2
Я Першы нікому не браць СШ2 Мядзел!!!!!
дану вас таких сачыненей
дану вас таких сачыненей целый нет...
спасіб
спасіб
Спасибо, автор!
Спасибо, автор!
Не за что!
Не за что!
Спасибо большое.
Спасибо большое.
Кать, усё роуна тут не
Кать, усё роуна тут не бяспалеуна списваць -.-
Насть, ты бачыш иншы
Насть, ты бачыш иншы варыянт?
Ёсечка усё роуна нам зад надзярэ.
да.яна яшчэ тая паскуда. але
да.яна яшчэ тая паскуда. але ж у нас розныя тэмы...я разумею цябе, але гэта небяспечна, даражэнькая...сама ж напэуна разумееш
Какую тему лучше взять и
Какую тему лучше взять и списать где?
а можа яшчэ губазакатачную
а можа яшчэ губазакатачную машыну цябе купиць?
Иджь до дупы)
Иджь до дупы)
? гэта беларуски сайт,
?
гэта беларуски сайт, дзяучына
дзякуй, добра напісалі ...
дзякуй, добра напісалі ... гэтую лухту хоць чытаць самой не прыйшлося ...
спасибо вам
спасибо вам
Дзярмо гэта усё!!!!! да ну
Дзярмо гэта усё!!!!!
да ну вас у пизду усих!!!!!!!!!!!!!!!!
+стопицот)
+стопицот)
ага)
ага)
супер
автору респект
Хуйня
да хуйня это всё
!
лашара,самому делать нужна, а не скатывать
сука бля!!! у моего
сука бля!!! у моего однокласника тож самое, а мне 2 поставили. вот говно
дорогуша,эта информация
дорогуша,эта информация только опорная. чтобы выписать какие то фразы или слова. все нормальные учителя просматривают в интернете эти статьи. поэтому старайтесь сами написать.знайте что тот кто учится на троя ки ,тому выше 4 за списывание с интернета не поставят.
да ну блять чел написал такое
да ну блять чел написал такое же сочинение ему 7/7 а мне бля 4/4
бла бла бла
бла бла бла
Дзякуй! Вельмi добры артыкул
Дзякуй! Вельмi добры артыкул
Гж!
Гж!
прикольна
прикольна
норм
норм
Надрукавана вельмi хораша
Надрукавана вельмi хораша
Драма "Раскіданае гняздо"
Вельмі прыгожа напісана, вельмі прыемна і хораша.
Спасибо!
Спасибо!
Дзякуй табе аутар за усё
Дзякуй табе аутар за усё
гэта вельмі хораша
гэта вельмі хораша надрукаваны тэкст!!
текст прикольный но я хачу
текст прикольный но я хачу жрать
Спасибки, вы меня оч
Спасибки, вы меня оч выручили!!!!)))
ьмьслячдлТмослчжМсчолжМисоЖ
ьмьслячдлТмослчжМсчолжМисоЖ
Спасибо...вы мне очень
Спасибо...вы мне очень помогли!