Роднае слова

Сярэдняя: 4.6 (70 галасоў)
Магутнае слова, ты, роднае слова!
       Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
       Ты песень наўчыла мяне.

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
       Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
       Дый дарма: жывеш як жыло!

Свабоднае слова, ты, роднае слова!
       Зайграй ты смялей, весялей!
Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
       Жывеш ты на хвалу людзей.

Загнанае слова, ты, роднае слова!
       Грымі ж над радзімай зямлёй:
Што родная мова, хоць бедная мова,
       Мілей найбагатшай чужой!

водгук пра верш

Мне спадабауся.Добра напісана.
Творчасьць Янкі Купалы -гэта барацьба за краіну,народ і мову.
З павагай-Лявон.

добры верш і вельмі актуальны

і зараз, цераз сто год, гэтыя словы маюць вялікі сэнс.

Цудоўна! Вельмі прыгожа!

Цудоўна! Вельмі прыгожа!

Як нас знаходзяць

  • янка купала роднае слова
  • верш родная мова
  • Водгук на верш "Роднае слова"
  • водгук на верш роднае слова
  • водгук на верш роднае слова

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі