Янка Купала на Нарачы

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Ружы хваляў, паэзіі водар...
Ноч купальская сьвет ахінала,
І гучала мінуўшчыны ода –
Крочыў берагам Янка Купала.

Перашэптваў чарот яго крокі,
Здані вогнішчаў смутна ўздыхалі.
А паэта натхнялі аблокі,
Што паданьне пра Нарач шапталі.

Задуменная поўня-каханка
Рыбакам торны шлях асьвятляла.
У прыроды свая калыханка –
Захапляўся Нароччам Купала.

Прытуліліся сонныя сосны
Да загадкавай бездані млявай.
Ткалі вершы нябёсныя кросны,
І паэзія сталася явай.

Песьню даўнюю голасам горкім
Беражніца на высьпе сьпявала.
Над пачуцьцямі ўспыхвалі зоркі,
І шчасьлівы быў Янка Купала.

Рагнед Малахоўскі

Не ведаю, ці быў Янка Купала

Не ведаю, ці быў Янка Купала на Нарачы, але гэты верш пераканае любога, што быў. Напісаны на ўзроўні класікі.

Не ведаю, ці быў Янка Купала

Не ведаю, ці быў Янка Купала на Нарачы, але гэты верш пераканае любога, што быў. Напісана проста на ўзроўні класікі.

Як нас знаходзяць

  • сочинене на тему родина Янки Купалы
  • ваяцкія песні яцкова на словы янкі купалы
  • янка купала афоризмы
  • янка купала лирыка для дзяцей
  • янка купала лірыка

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі