Як вазьму жалейку ў рукі,
Як вазьму сваю,
За нішто тады ўсе мукі, —
Граю ды пяю.
Што мне слёзы, што мне гора,
Як пушчуся я?
Знае неба, сонца, зоры,
Знае ўся зямля.
Вецер здоймецца, балесне
Шасне па страсе, —
Гэта цешыцца ёй песняй,
Песню ў свет нясе.
Апошнiя водгукi
4 года 2 недели назад
4 года 15 недель назад
4 года 17 недель назад
4 года 17 недель назад
4 года 34 недели назад
4 года 40 недель назад
4 года 41 неделя назад
5 лет 2 недели назад
5 лет 3 недели назад
5 лет 3 недели назад