Я не сокал зоркавокі,
Не арол адважны,
Што так думна за аблокі
Ўзносіцца з іх кажны.
Нават я не салавейка,
Што пяе так слаўна,
А я толькі верабейка,
Ўзрошчаны пад Гайнай.
Як ён, край шаную родны,
Не ляту ў чужыя,
I з зімой б'юся халоднай,
Хоць-та сэрца ные.
Як ён, сеў бы дзе на плоце
I песні чырыкаў.
Людцаў родных бы ахвоціў,
К лепшай славе клікаў.
Як ён сад — я хатку, поле
Люблю, хоць не маю.
З верабейкавай і доля
Мая роўна, знаю.
Верабейку стужа змора
Або ястраб схваце,
Мяне ж зломе маё гора,
У зямлю кіне спаці.
Над магілаю крыж з хаткай
Паставяць мне людзі,
Верабейкава ж дзіцятка
Нада мной пець будзе.
I мне будзе смуткаў меней,
Лежачы ў заперці...
За жыцця — слёзы, цярпенне
А песні па смерці.
Апошнiя водгукi
3 дня 5 часов назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 3 дня назад
2 недели 2 дня назад
3 недели 13 часов назад
4 недели 9 часов назад
4 недели 14 часов назад
4 недели 16 часов назад
4 недели 1 день назад
4 недели 2 дня назад