Я мужык-беларус...
Я мужык-беларус, —
Пан сахі і касы;
Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзве валасы.
Бацькам голад мне быў,
Гадаваў і карміў,
Бяда маткай была,
Праца сілу дала.
Хоць пагарду цярплю, —
Мушу быць глух і нем;
Хоць свет хлебам кармлю,
Сам мякіначку ем.
З цяжкай працы маей
Карыстаюць усе,
Толькі мне за яе
Няма дзякуй нідзе.
Глянь, высокенькі бор,
Вокам нельга прабіць;
Загудзеў мой тапор, —
Як блін, поле ляжыць.
Сошку з вышак сцягнуў,
Кабылічку ўшчаміў,
Плечы трохі прыгнуў, —
Лес на пахань зрабіў!
Дый засеяў кусок,
Потым з жонкай пажаў...
Пан пшанічкі тачок —
Люба глянуць — наклаў.
Дык вось, людцы, які
Я мужык-беларус!
Пад ілбом сінякі,
Цёмен сам, белы вус.
Эй, каб цёмен не быў,
Чытаць кніжкі умеў, —
Я б і долю здабыў,
Я б і песенькі пеў!
Я б патрапіў сказаць,
Што і я — чалавек,
Што і мне гараваць
Надаела ўвесь век.
Ци нехта незгодны?сапрауды
Ци нехта незгодны?сапрауды усё так было...
И я згодзен,але на жаль такое
И я згодзен,але на жаль такое становища у Беларсi застаецца и сення!!!
Усе так есть
Усе так есть
Эх, каб цемен не быу ... Яб
Эх, каб цемен не быу ...
Яб патрапиу сказаць, што и ячалавек...
И з другога вершу:
...
Я пака маучу, чакаю,
Але скора загукаю:
"Стрэльбы, Хлопчыки, бяры"...
Моя бабушка с Беларуси,с
Моя бабушка с Беларуси,с Гродненской области Волковыский район Великое село.я маленький был она мне этот стихрассказывала.и много чего из своего детства.и умирала когда все песни потихоньку пела и стихи которые помнила все рассказала.Решил найти в интернете этот стих.Горестно уж очень.Воспитала она меня,хоть и мать есть.