Вечарынка у калгасе, У «Чырвоным аратаю», — Прыйшлі Сцёпкі, Пецькі, Васі, Прыйшлі Зосі, Стасі, Касі, I гармонік грае, грае. Прыйшлі з поля, з гаспадаркі, Клуб запоўніўшы да краю, Брыгадзіры і даяркі, Брыгадзіркі і свінаркі, А гармонік грае, грае. Ходам ходзяць гаспадыні — Маладая і старая, — Зіна шэпча штось Мальвіне, А Мальвіна шэпча Зіне, А гармонік грае, грае. Захапіўшы ў першай пары Янка Маньку, Юрка Раю, Даюць дыхту, даюць жару, «Сербіянку», «Польку» шпараць, А гармонік грае, грае. За сталом ідзе бяседа Аб жыцці, аб ураджаі, П'е суседка да суседа, Хто не снедаў, тут даснедаў, А гармонік грае, грае. Ночка сходзіць, сонца ўсходзіць, I дамоў было б пара ім, А скакаць яшчэ не годзе, Яшчэ танец на расходзе, А гармонік грае, грае. Во й начлежнікі з начлегу, Як бы хто ім там нараіў, Закаціліся з разбегу I пайшлі у скок шарэнгай, А гармонік грае, грае. Весяліся, ганарыся, Мой «Чырвоны аратаю»! Скварка плавае у місе, У шаўку скача Марыся, I гармонік грае, грае.
Апошнiя водгукi
2 года 42 недели назад
3 года 2 недели назад
3 года 5 недель назад
3 года 5 недель назад
3 года 21 неделя назад
3 года 28 недель назад
3 года 28 недель назад
3 года 42 недели назад
3 года 42 недели назад
3 года 42 недели назад