І хоць дасць мне доля ў дамавіне месца, — Устане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца I ў той бок глядзеці будзе век нязводна, Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай. Янка КУПАЛА Над дахамі гмахаў адна Вечарніца Блішчэла ў смузе вечаровай, калі Самому сабе я падаўся чужынцам, Самотным чужынцам на роднай зямлі. I скрушна шапталі мне дрэвы: «Юнача, Ты дробная трэска ад той грамады, Што пнулася нечага тут перайначыць, I марна сышла, і растала, як дым...» Я слухаў, зайздросячы гмахам халодным, Жадаючы толькі адно — скамянець, I раптам убачыў я цень, што нязводна, Ахутаны смуткам, глядзіць на мяне. I ў цьмяным абліччы пазнаў я: Купала! У поглядзе ясным, празрыстым да дна... Наўкол Вечарніцы з сінечы адталай Выходзілі зоркі — плылі давідна. Алег Мінкін
Апошнiя водгукi
2 года 13 недель назад
2 года 25 недель назад
2 года 27 недель назад
2 года 27 недель назад
2 года 44 недели назад
2 года 50 недель назад
2 года 51 неделя назад
3 года 13 недель назад
3 года 13 недель назад
3 года 13 недель назад