Ты мне песню спей, дзяўчына...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Ты мне песню спей, дзяўчына,
Як у пана ты служыла,
Чаму смутна, бедачына,
Накрыж ручанькі злажыла?

Уставала рана,
Лажылася позна,
I ў сне чула панаў
Голас хрыплы, грозны.

З горкай, цяжкай долі,
У пякельнай нетры,
Як былінка ў полі,
Гнулася ад ветру.

Ты мне песню спей, дзяўчына,
Як ты пану жыта жала,
Як згібала крукам спіну,
I аб чым тады спявала.

Ой, цяжка дзяўчыне
Жаць поле чужое,
На марнае гіне
Жыццё маладое.

Ой, цяжка днём, ночай
Рабіці на пана,
Ліць слёзы дзявочы
Ад рана да рана.

Ты мне песню спей, дзяўчына,
Як цябе за тваю працу
На бадзянне сірацінай
Выгнаў пан зімой з палаца.
Ты мне спей!..

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі