Шлю вам песняй, братнім словам Здароўканне, людзі: Не гасіце веры, што вам Жыцца лепей будзе. Вы не зломкі, вы не зноскі, — Вы народ магучы: Ваша панства — вашы вёскі, Пан ваш — труд жывучы; Ваша слава не ў палацы, Не ў княжацкай мітры, А на роднай ніве, ў працы Карыснай, няхітрай. Вашы скарбы не ў ядвабнай Магнацкай саеце, А ў сярмязе непавабнай, Старшай на ўсім свеце. Вашы рукі хоць абіты, Пясок на іх значан, Але хлеб, імі здабыты, Для ўсіх бел і смачан. Слава вашай гэткай сілы Вочы ўрагам коле, Сведкай — свежыя магілы, Што сыпе няволя. Сведкай — прадзедаў шкілеты, Курганы з кустамі, Сведкай — песні воклік гэты, Сведкай — вы з слязамі. Дык хай жа вас не асіле Зверства непагоды, Распусціце сваё крылле, Як і ўсе народы. Рухне крыўда, праўда ўстане, Ворагаў адстраша, Будзе долі панаванне На зямлі на нашай.
Апошнiя водгукi
2 года 46 недель назад
3 года 6 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 9 недель назад
3 года 25 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 33 недели назад
3 года 46 недель назад
3 года 47 недель назад
3 года 47 недель назад