Сельскія могілкі
Люблю я могілкі з каплічкай,
Прыселле насыпаў і пліт,
Дзе крыж і страшыць, і галубіць,
Слязой дзе кожан дол абмыт.
Сваё дзе радаўніца свята
Спяшыць у год абходзіць раз, —
Сялян склікаючы сямейку,
Спраўляе з светам тым папас.
Жывыя душ успамінаюць
Сваёй успанае радні,
Над імі жаляцца галінкі,
Нясуць былыя думцы дні...
Агул жыцця ўсяго абыймеш,
Друзы пагод і непагод,
Зямлю і неба ў рукі возьмеш, —
I ў гэты край зляціць паглёд.
I як жа міл дзірванчык цішы,
Спакою дзіўнага узгор,
Дзе не чапіў сялянства пушчы
Навейшай мудрасці тапор!..
Апошнiя водгукi
3 дня 4 часа назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 3 дня назад
2 недели 2 дня назад
3 недели 12 часов назад
4 недели 8 часов назад
4 недели 13 часов назад
4 недели 16 часов назад
4 недели 1 день назад
4 недели 2 дня назад