Родныя песні

Сярэдняя: 3.4 (8 галасоў)

Гэй, родныя песні! Вы ў суме і ў горы,
Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны, —
Для роднай зямелькі вы — светлыя зоры,
Для роднага краю вы — райскія гімны!

У вас адаб'ецца нядоля і доля,
Ўздыханні, што ходзяць з сахою, з сякерай,
I холад, і голад, нядоля і воля,
I ў будучнасць ясну надзея і вера.

На свеце на белым і праўдай і чэсцяй
Гандлююць, збываюць за фальш і няславу;
Вы ж, песні, і светам маглі бы затрэсці,
Паклікаць к змаганню за добрую справу.

На рукі людскія наложаць аковы.
Край стопчуць, заграбяць чужыя народы, —
У песнях жа родны край, родныя словы
Жылі і жывуць, і жыць будуць заўсёды.

Гэй, песні, гэй, звон Беларусі загнанай!
Зайграйце пацехай на родным загоне,
Што ўжо няма болей няволі, кайданаў
I людзі не стогнуць, як стогнуць сягоння!

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі