Разлад

Яшчэ не ацэнена

Куды ні глянеш — людзі, людзі,
Куды ні глянеш — шэльмы, шэльмы,
Куды ні глянеш — б'юцца ў грудзі,
Што значыць: правільныя вельмі.

Адзін накраў — багацце ўмножыў,
Другі згалеў, галей сабакі...
Бяду нажыці ўсякі можа,
Бяды пазбыціся — не ўсякі.

Аслу з напоўненай машною
Леў акаваны лапы ліжа...
Рака затоўчана крывёю,
Ўдава заводзіць каля крыжа.

Дабро і зло — ў аднолькай мерцы;
Свіння святыя думы блоце,
Вужакі сыкаюць на сэрцы,
Душа валяецца ў балоце.

Крутым хвастом на ўсе староны,
Як сучка, доля меле, дзеле:
Адным спраўляе пахароны,
Другіх склікае на вяселле.

Няпраўда праўду акілзала
I едзе людскасці па спіне,
А чалавек — ком гною, сала —
Быдлём, сляпнём жыве і гіне.

Адзін чорт весел, зубы скаліць,
Загаціў пекла да варотаў;
Рад шэльма: польку з ведзьмай валіць...
Такі разлад — яго работа!

прарок

прарок

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі