Песня жнеяў

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Бор наш высокі над усе бары,
Двор наш багаты над усе двары,
Шнур наш вузенькі над усе шнуры, —
Коціцца, ўецца ў гару, то з гары.
        Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць!
        Час сярпы зубіць — і жаць.

Дворны палетак з канца у канец
Пройдзе, схаваўшысь, высок маладзец;
Шнур наш хаваецца ў гірсу, ў званец,
Зліча калоссе найменшы хлапец.
        Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць!
        Час сярпы зубіць — і жаць.

Шнур ці палетак мужыцкай рукой
Выаран гладка, засеян парой,
Скроплен — каб лепей рос — жудкай расой:
Потам мужыцкім, крывёй і слязой.
        Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць!
        Час сярпы зубіць — і жаць.

Скора мы, жнейкі, шнурок свой сажнём
Панскі палетак тады жаць пайдзём;
Гойна заплацяць нам там медзяком,
Мы на дажынкі вянок ім спляцём.
        Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць!
        Час сярпы зубіць — і жаць.

Водкі к дажынкам не будзе няхват;
Песню спяём мы ўсе пану ўпадрад:
Будзь нам багат, панок, будзь весел, рад,
Працай чужою будзь сыт і багат.
        Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць!
        Час сярпы зубіць — і жаць.

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі