Песня жней

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Пагнуўшы ў крук худыя спіны,
Сярпом махаючы крывым,
Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчыны,
Пры доўгай постаці стаім.
      I дружна жнём,
      I паддаём
      Адна адной
      Ахвоты больш,
I песню жаласна пяём.

Асобна кожную загонам
Нас надзяліў пан-дабрадзей,
А над усімі злы аконам
Стаіць, ганяе жаць бардзей.
      I мы ўсё жнём і г. д.

Агніста сонца прыпякае,
Ў губах язык засох, як косць,
Пот горкі вочы залівае,
Змачыў кашулю ўсю як ёсць.
      А мы ўсё жнём і г. д.

Серп прыбаўляе ранаў косых,
Павеку рэжуць асцюкі,
Як п'яўкі, смокчуць кроў з ног босых
Аржоння вострыя сукі.
      Але мы жнём і г. д.

Мы жнём, растуць снапы і мэтлі,
Мы жнём людзям, адно пабач:
Гаротным нам хоць лезь у петлі, —
Працуй на полі — дома плач.
      I ўсё ж мы жнём і г. д.

Гэй, жнема, бабкі і дзяўчынкі,
Гаруйма: гора — не напасць;
Пан справіць гучныя дажынкі:
За пот, кроў, слёзы — водкі дасць!

      Мы будзем піць,
      Як гора п'ём,
      Паноў хваліць
      I дружна ім
Скрозь слёзы песню прапяём.

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі