Што бачу? — ўсё цiха, ўсё спiць пад няславай...
Цi ж праўда? — няўжо гэта вораг асiлiў?
Няўжо ўсе байцы за народную справу
Тыранамi зможаны, леглi ў магiле?
Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нiкчэмна
I даўся без голасу дэспату ў рукi?
Няўжо дух свабоды, дух сiлы мяцежнай
Замёр i не ўскрэсiш нiякай прынукай?
Цi ж мала няшчасцяў, цi ж мала слёз мора?
Цi ж мала кайданаў, мучэнняў не ў меру?
О, не! Штосьцi сэрца iначай гавора, —
Я гэтакай цiшы не веру, не веру!
Так толькi бывае прад летняю бурай —
I птушка замрэ, й пагляд сонца нясмелы,
На небе ж збiраюцца хмура за хмурай,
I гром заграхоча, i дрогне свет цэлы!
Апошнiя водгукi
1 год 35 недель назад
1 год 48 недель назад
1 год 50 недель назад
1 год 50 недель назад
2 года 14 недель назад
2 года 21 неделя назад
2 года 22 недели назад
2 года 35 недель назад
2 года 36 недель назад
2 года 36 недель назад