Янка Купала — гэта мы.
Мы, якімі павінны былі быць, ды не збыліся.
Мы, якімі мусіма стаць.
Бог аднойчы злітаваўся над намі, беларусамі,
I паслаў нам Янку Купалу,
Надзяліўшы яго
Лёсам, блізкім да Сына Свайго Улюбёнага.
Хто верыў, а хто камянямі кідаў.
Хто йшоў следам, а хто прадаваў яго.
I ўкрыжавалі на Галгофе часу.
I ўваскрос у кожным шчырым беларусу.
Янкам Купалам бачым.
Янкам Купалам верым.
Янкам Купалам вяртаем Беларусь у Беларусь.
Будзем слухаць Янку Купалу.
Пачуйма Янку Купалу.
Марыў Купала пра гордае шэсце
Праўды,
А перад ўсім,
З цэлым народам гутарку весці
Думаў,
Але не з глухім!
Хай жа сэрца нашае не аглухне!
Дык прысягнем следам за Янкам Купалам:
Жыве Беларусь!
Рыгор Барадулін
Апошнiя водгукi
3 дня 4 часа назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 3 дня назад
2 недели 2 дня назад
3 недели 12 часов назад
4 недели 8 часов назад
4 недели 13 часов назад
4 недели 15 часов назад
4 недели 1 день назад
4 недели 2 дня назад