На прызбе
Сядзіць на прызбе бледны дзед
I пазірае слёзна ў свет.
Старэчай думкай ўдаль бяжыць, —
Як жыў, жыве, як будзе жыць.
За успамінам успамін
У грудзі лезе, як той клін.
Шлях немалы прайшоў ў жыцці,
А йшчэ ці многа перайсці!
Усё разважае на свой лад
I, што збудзіў ўспамін, не рад.
У думкі прэцца стада мар —
I двор, і пан, прыгон і цар.
Бадзянні тыя, што ўслед шлі,
Па роднай, па чужой зямлі,
I тыя новы ўладары,
Што пруць к яму ў гаспадары;
Ўсё важыць розумам дзядуль,
I не здыбе дабра знікуль,
Адно, ад назалістых дум
Што раз, то горшы цісне сум.
I сам не бачыць, як расой
Сплыла слязіна за слязой,
З сухім змяшалася пяском
I заблішчэла аганьком...
А дзед на прызбе ўсё сядзіць
I ў дальню даль глядзіць, глядзіць!
Апошнiя водгукi
3 дня 4 часа назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 3 дня назад
2 недели 2 дня назад
3 недели 12 часов назад
4 недели 7 часов назад
4 недели 12 часов назад
4 недели 15 часов назад
4 недели 1 день назад
4 недели 2 дня назад