Раз неяк зімовай парой
Мужык сеч бярвенне пайшоў
I ў лесе пад елкай гнілой
Вужаку чуць з духам знайшоў.
Ён з добрага сэрца ў мароз,
Як толькі вужаку наўрэў,
Узяў і да хаты прынес,
На печы ў цяпле адагрэў.
Адхухала гадзіну печ,
Кусацца паўзе к мужыку,
Але той давай яе сеч,
Узяўшы тапор у руку.
На смерць ён гадзюку засек,
Шпурхнуў, дзе больш снегу мяло,
I згінула ў снегу навек,
Навек за няўдзячнасць і зло.
______
Навуку тут маем у том,
Ёсць прыклад такі для людзей:
Што хто за дабро плаціць злом, —
Як гадзіна, сам прападзе.
З польскай — А. Міцкевіча
Апошнiя водгукi
3 дня 4 часа назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 3 дня назад
2 недели 2 дня назад
3 недели 11 часов назад
4 недели 7 часов назад
4 недели 12 часов назад
4 недели 15 часов назад
4 недели 1 день назад
4 недели 2 дня назад