Мужык

Сярэдняя: 4.6 (44 галасоў)
Што я мужык, усе тут знаюць,
I, як ёсць гэты свет вялiк,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Чытаць, пісаць я не ўмею,
Не ходзіць гладка мой язык...
Бо толькі вечна ару, сею, — 
     Бо я мужык, дурны мужык.

Бо з працы хлеб свой здабываю,
Бо зношу лаянку i крык,
I свята рэдка калi знаю, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Галеюць дзеці век без хлеба, 
Падзёрты жончын чаравік, 
Не маю грошы на патрэбу, — 
     Бо я мужык, дурны мужык.

Заліты потам горкім вочы;
Ці я малы, ці я старык, —
Працую, як той вол рабочы, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я без доктара лячуся, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Што голы я павінен згінуць,
Як той у лесе чашчавік,
І, як сабака, свет пакінуць, —
     Бо я мужык, дурны мужык.

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
     Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагараджае,
     Я буду жыць! — бо я мужык!

Як нас знаходзяць

  • янка купала & новая земля
  • верш мужик янки купалы
  • паэма бандароуна чытаць
  • янка купала мужык верш
  • янка купала новая земля

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі