Мая вера

Сярэдняя: 3.9 (25 галасоў)

Не веру ідалам паганым,
Што выразаюць разьбяры,
Бажкам не веру маляваным,
Што мажуць фарбай маляры.

Не веру купленым прарокам,
Што з казальніц за грошы лгуць
I сочаць прагавітым вокам,
Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.

Не веру ў фокуснікаў цуды
Усіх народаў і вякоў,
Што ў ход пускаюць хітры ўсюды
Туман на цёмных слепакоў.

Не веру ў каменны багоўні,
Ў людской асвенчаны крыві,
Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне,
Жывому духу ланцуті.

Ні за якую плату, меру
Не дамся гэтай варажбе...
Ў народ і край свой толькі веру
I веру ў самаго сябе.

Як нас знаходзяць

  • не веру я бажкам
  • не веру ідалам дрэнным янка купала
  • мая вера анализ
  • водгук на верш мая малитва янка купала
  • я купала мая малітва аналіз

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць

Мебельная фабрика приглашает дилеров.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі