Там, дзе еднасці і згоды
Няма шчырых у людзей,
Праца іхняя заўсёды
Ліха, марна прападзе.
Раз ў калёсы запрагліся
Лебедзь ды Шчупак і Рак;
З усіх сіл вязці ўзяліся,
Дый не зрушаць воз ніяк.
Пад нябёсы Лебедзь рвецца,
Шчупак цягне у ваду;
Распусціўшы клюшні, пхнецца
Рак назад, як на бяду!
______
Хто з іх вінен, хто не вінен,
Не нам гэта раз'ясняць,
Толькі ж і дасюль калёсы
Як стаялі, так стаяць!
З рускай — I. Крылова
Апошнiя водгукi
4 года 4 недели назад
4 года 17 недель назад
4 года 19 недель назад
4 года 19 недель назад
4 года 36 недель назад
4 года 42 недели назад
4 года 43 недели назад
5 лет 5 недель назад
5 лет 5 недель назад
5 лет 5 недель назад