Пясняр маладой Беларусі
Маладую Індыю вітае:
На белым кужэльным абрусе
«Махабхарату» перакладае.
Нібы пальмы, гамоняць літары
Таямнічага санскрыту,
Што паэту прафесарам Піцера*,
Як і ягоная кватэра, адкрыты,
Позні час, бо Купала не мае часу,
Пакуль цемры наўкол не растаюць:
З рук Купалы, быццам з рук В'ясы**,
Галубкі сакаліна ўзлятаюць***.
Чуў я ў родным небе іх спеў,
Чую ў цені дэлійскай калоны...
Я сюды, пэўна б, не даляцеў,
Каб не Купалавыя далоні.
* Прафесарам Б. I. Эпімах-Шыпілам.
** В'яса — легендарны аўтар «Махабхараты».
*** Купалу належыць пераклад урыўка «Паляўнічы і пара галубкоў».
Алег Лойка
Апошнiя водгукi
3 дня 3 часа назад
1 неделя 2 дня назад
1 неделя 3 дня назад
2 недели 2 дня назад
3 недели 11 часов назад
4 недели 7 часов назад
4 недели 12 часов назад
4 недели 14 часов назад
4 недели 1 день назад
4 недели 2 дня назад