А хто там iдзе?

Сярэдняя: 4.6 (59 галасоў)
А хто там iдзе, а хто там iдзе
У агромнiстай такой грамадзе?
     - Беларусы.
 
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крывi, на нагах у лапцях?
     - Сваю крыўду.
 
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?
     - На свет цэлы.
 
А хто гэта iх, не адзiн мiльён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон?
     - Бяда, гора.
 
А чаго ж, чаго захацелась iм,
Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?
     - Людзьмi звацца.

выдатна!

выдатна!

Прыгожы верш!!!

Прыгожы верш!!!

Як нас знаходзяць

  • Анализ верша Я.Купалы
  • купала а хто там ідзе
  • чаго захацелась им
  • сачыненне хто такія беларусы
  • а хто там идзе

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі