У караўніцах амшалых
З галавы да ног,
З дзікіх багнаў, перавалаў
Выбрыў чорны бог.
Вызваў пошасці, начніцы,
Цемрай зазіяў;
Тушыць новыя мглавіцы,
Тушыць новы з'яў.
Ногці смоллю разлапушыў,
Ногці-верады,
З гікам пудлівыя душы
Гоніць дзе-куды.
Цемравіца, суталока
Зверзлася ў адно,
Лезе звага, ненарока
Ўсё на дно, на дно.
З каршунамі, з курганамі
Занялася прыць, —
Чорны бог заняўся пламем,
Чорны бог гарыць.
Паланейся, развугляйся,
Змейны чорны бог, —
Ты йшчэ з белым не зраўняўся,
Ты яго не змог!..
Не было такога верша.
Не было такога верша.