Беларускія сыны

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
Па беларускім бітым шляху,
Б'ючы ў кайданавы званы,
Брыдзе чужынец, а з ім побач
Хто?
      —  Беларускія сыны!

У беларускім вольным краі,
З ярэмнай збрыўшы стараны,
Царыць чужынец, а ў паслугах
Хто?
      —  Беларускія сыны!

Над беларускай беднай хатай,
Як полка вырвана з труны,
Вісіць чужы сцяг, а трымае
Хто?
      —  Беларускія сыны!

У Беларусі спеў чужацкі,
Як над касцямі грутаны,
Крумцяць чужынцы, а іх складам
Хто?
      —  Беларускія сыны!

На беларускім буйным полі
З вясны да новае вясны
Растуць крыжы, а пад крыжамі
Хто?
      — Беларускія сыны!

Як нас знаходзяць

  • вершы беларускіх пісьменнікаў купалы
  • выказванні пра беларускую мову беларускіх пісьменнікаў
  • выказванні пра беларускую мову пісьменнікаў
  • анализ верша беларуския сыны я.купалы
  • ???

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі