Беларус

Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)
Сеў, як той крыж на расстаі,
      Сярод пушч і поля,
Злажыў рукі і чакае
      Усё нейкай долі.

Устане ж, пойдзе полем, логам,
      Будзе дыхту, будзе:
Пачапаў тупым нарогам
      Кургановы грудзі.

Лом з крыжоў магільных звале,
      Бульбу падпякае...
Пад'еў, сеў, як крыж, і далей
      Долі ўсё чакае.

А ці ж прыйдзе доля гэта, —
      Трудна адгадаці,
Пакуль толькі з лета ў лета
      Пляце яму лапці.

Добры верш. Асабліва

Добры верш. Асабліва актуальны ў наш час.

водгук пра верш

Мне падабаецца усе на беларускай мове.
Чытаю з захапленнем творы нашых песьняроу-Скарыны,Багушэвіча,
Коласа,Купалы,Караткевіча і другіх вядомых
пісьменнікау.
З павагай-Лявон.

Як нас знаходзяць

  • янка купала вершы пра беларусь
  • мова верш
  • янка купала на беларускай мове
  • байкі янки купалы на беларускай мове
  • стіхі на беларускай мове пра прероду

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць

сваты у плиты 2012
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі